ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВАЕ́ННА-МАРСКІ́ МУЗЕ́Й у С.-Пецярбургу,

культурна-асветная і н.-д. ўстанова ВМФ Расіі. Засн. ў 1709 як Мадэль-камера (сховішча для мадэляў караблёў), у 1805 пераўтворана ў Марскі музей. У яго фондах больш за 650 тыс. адзінак экзэмпляраў, у т. л. каля 2 тыс. мадэляў караблёў, 7 тыс. узораў зброі і баявой тэхнікі, каля 5 тыс. флагаў і сцягоў гераічных караблёў і злучэнняў, каля 1,5 тыс. твораў мастацтва. Філіялы музея: Кранштацкая крэпасць, крэйсер «Аўрора», «Дарога жыцця», «Чэсменская перамога».

т. 17, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)